Сёньня адзначаецца Дзень працаголіка
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.08.2013 15:31
Мэта гэтага нетыповага сьвята – зьвярнуць увагу на сур’ёзную праблему працагалізму.
flickr.com
Сёньня адзначаецца Дзень працаголіка. Мэта гэтага нетыповага сьвята – зьвярнуць увагу на сур’ёзную праблему працагалізму. Паводле спэцыялістаў, працагалізмам можа быць закранута 10-20% працуючых грамадзян. На працы працаголікі адчуваюць сябе ў бясьпецы, праблемы зьяўляюцца падчас адпачынку ды свабоднага часу. Спэцыялісты зазначаюць, што працагалізм можа стаць прычынай шэрагу сур’ёзных праблем са здароўем, напрыклад, гэта парушэньні ў псыхічна-эмацыяльнай сфэры, праблемы са страўнікам ды ў сэксуальнай сфэры. Акрамя таго, з-за працагалізму церпіць бліжэйшая сям’я працаголіка.
вс