Logo Polskiego Radia
Print

У Татрах - мядзьведзі!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.08.2013 16:00
Адмыслоўцы раяць: калі хтосьці сустрэне мішку ў гарах, каб не падыходзіць да яго.

“Увага, ты на тэрыторыі, дзе жывуць мядзьведзі” – у чарговы раз пра гэта нагадваюць турыстам лясьнічыя з Татраў. Улады Нацыянальнага парку кожны год заклікаюць турыстаў быць асабліва асьцярожнымі падчас прагулак па гарах. У польскіх Татрах жыве да 20 мядзьведзяў, здараецца, што яны выходзяць на папулярныя турыстычныя маршруты. У гэтым годзе, праўда, такога яшчэ не было, - гаворыць Павал Скавіньскі, дырэктар Нацыянальнага парку Татры.

П. Скавіньскі: На шчасьце, сёлета не было такіх небясьпечных спатканьняў мядзьведзяў з людзьмі. З нашых назіраньняў вынікае, што турысты стараюцца трымацца турыстычных шляхоў і не заходзяць на тэрыторыю, якую мядзьведзі лічаць сваёй, дзе няма трасаў для турыстаў.

Адмыслоўцы раяць, калі хтосьці сустрэне мішку ў гарах, каб не падыходзіць да яго, не кідаць ежу, а спакойна адыйсьці. Асабліва нельга рабіць мядзьведзям здымкі, паколькі яны могуць гэта расцаніць як нападзеньне.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт