Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства працы рэфармуе службу занятасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.07.2013 15:30
Паводле Ведамства працы, пасьля рэформы служба занятасьці будзе працаваць больш эфэктыўна.
flickr.com

Службы занятасьці будуць больш эфэктыўна займацца беспрацоўнымі й працадаўцамі, - паабяцаў міністр працы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Надоечы кіраўнік Ведамства працы прадставіў падрабязнасьці прынятых урадам прыярытэтаў па праекце рэформы службаў занятасьці ў Польшчы.

Між іншым, паводле зьменаў, кожнай асобай, зацікаўленай пошукам працы, ад пачатку будзе займацца адзін кансультант. Аналягічным чынам будзе адбывацца і ў выпадку працадаўцы.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш: Гаворка ідзе пра стварэньне (паводле ўзору брытанскіх Job center), месцаў прафэсійнай актыўнасьці. Месцаў-пасярэднікаў паміж працадаўцамі, якія ствараюць месцы працы й тымі, хто іх шукае. Зьмена стаўленьня й новыя інструмэнты павінны павялічыць эфэктыўнасьць дзеяньняў дзяржаўнай службы занятасьці.

Важны элемэнтам рэформы, паводле міністра, будзе таксама адкрыцьцё службы занятасьці на супрацоўніцтва з цэнтрамі сацыяльнага забесьпячэньня, мясцовымі НДА й прыватнымі агенцтвамі занятасьці.

Іншыя прапановы гэта гранты на працу ў тэле-цэнтрах, сродкі на актывізацыі, крэдыты на стварэньне працоўных месцаў або на старт уласнага бізнэсу. Урад плянуе таксама дафінансаваньне зарплаты для працаўладкаваных беспрацоўных, якім больш за 50 гадоў і пакеты дапамогі для людзей ва ўзросьце да 30 гадоў.

У сваю чаргу, для людзей са шматгадовым вопытам працы будзе створаны Нацыянальны фонд падрыхтоўкі кадраў. Дапамогай змогуць скарыстацца каля 182 тысяч працоўных у год.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт