Logo Polskiego Radia
Print

Туск востра скрытыкаваў Ізраіль у справе забароны рытуальнага забою

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.07.2013 14:29
Заявы з боку Ізраіля прэм'ер прызнаў, як мінімум, неадпаведнымі.

Prime

У пятніцу польскі Сэйм забараніў рытуальны забой, то бок забойства жывёлы без аглушваньня. „(...) гэта непрымальна, каб габрэі ізноў сустракалі чарговыя сур’ёзныя перашкоды й не маглі свабодна практыкаваць сваю рэлігію, што стварае балючае пачуцьцё прадузятасьці й дыскрымінацыі” – напісаў адразу старшыня ізраільскага парлямэнту. А ў суботу ізраільскі МЗС выступіў з заявай: „Гэта яўны замах на рэлігійныя традыцыі габрэйскага народу. Ізраіль чакае ад Сэйму „перагляду свайго рашэньня”. Туск, які даведаўся пра гэтыя выказваньні падчас візыту ў Мадрыд, сказаў, што прыведзеныя сказы трэба прызнаць, як мінімум, неадпаведнымі. Прэм’ер-міністар сказаў таксама, што ня можа быць гаворкі пра дазвол рытуальнага забою ў прамысловым маштабе, таму што польскі Сэйм не пагадзіўся на гэта.

GW прыгадвае, што лідары габрэйскай абшчыны ў Польшчы выдалі заяву, у якой напісалі, што цяпер габрэі й мусульмане ў Польшчы будуць вымушаны плаціць даражэй за імпартнае кашэрнае мяса, або стаць вэгетарыянцамі. GW абвяргае гэтыя аргумэнты, даказваючы, што габрэі могуць праводзіць рытуальны забой на патрэбы абшчыны й гэта дазваляе закон 1997 году аб адносінах паміж польскай дзяржавай і габрэямі ў Польшчы.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт