Logo Polskiego Radia
Print

Нашы дарагія аўтастрады

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.07.2013 14:21
Будаўніцтва дарог у Польшчы каштуе даражэй, чым у Нямеччыне.
foto: Wikipedia/CC/Radomilfoto: Wikipedia/CC/RadomilWikipedia/CC/Radomil

Эўразьвязаўскія інспэктары вінавацяць Польшчу ў марнатраўстве.

Кіроўцы на польскіх аўтастрадах павінны адчуваць сябе больш бясьпечна, чым у Нямеччыне, таму што бамперы бясьпекі каштуюць у Польшчы на 40% больш, чым на нямецкіх дарогах. Кубамэтар бэтону на будаўніцтва мастоў таксама каштуе даражэй, чым у Нямеччыне, Гішпаніі й Грэцыі. Гэта вынікі рапарту Эўрапейскага аўдыту, які правераў агулам 24 праекты, рэалізаваныя ў чатырох дзяржавах. У гэтай групе найтаньней будуе Нямеччына, дзе рабочая сіла каштуе на шмат даражэй, чым у Польшчы, Грэцыі ці Гішпаніі.

У Нямеччыне праводзяцца тэндэры на рэалізацыю малых адрэзкаў дарог, што прыцягае малыя фірмы й павялічвае канкурэнцыю.

Аўдытары падкрэсьліваюць, што будаўніцтва самой дарогі гэта 50-60 працэнтаў усіх коштаў. Рэшту складаюць кошты праекту, выкуп зямельных участкаў, ці дадатковыя элемэнты як гуканепранікальныя экраны. У Польшчы гэтыя экраны складалі ажно 10% усіх коштаў. Паводле Эўрапейскайга аўдыту, у Польшчы непатрэбна будуюць аўтастрады там, дзе дастаткова было б зрабіць хуткую дарогу.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт