Logo Polskiego Radia
Print

Ізраіль асудзіў Польшчу за забарону рытуальнага забою

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2013 14:39
У заяве ізраільскага МЗС напісана, што забарона зьяўляецца “цалкам непрымальнай”, а рашэньне Сэйму – “расчаравала”.
tvp.info
tvp.info

Ізраіль асуджае забарону рытуальнага забою жывёл, якую ў пятніцу прынялі польскія дэпутаты.

Нагадаю, рытуальны забой – гэта забойства жывёл без папярэдняга аглушэньня. Такое мяса экспартуецца ў Ізраіль і мусульманскія краіны. У культуры юдаізму й ісламу мяса можна спажываць толькіў выпадку, калі яно паходзіць з рытуальнага забою, а значыць зьяўляецца чыстым (кашэрным).

У заяве ізраільскага МЗС напісана, што забарона зьяўляецца “цалкам непрымальнай”, а рашэньне Сэйму – “расчаравала”. Паводле аўтараў звароту, забарона шкодзіць высілкам на карысьць аднаўленьня габрэйскага жыцьця ў краіне, у якой габрэйскую супольнасьць амаль цалкам зьнішчыў Галякост.

У адказ абаронцы правоў жывёл, пад ціскам якіх забарона была падтрыманая, адзначаюць, што ніхто не забараняе праводзіць рытуальны забой для ўласных патрэб рэлігійных супольнасьцяў. Яны дадаюць, што праблема ўзьнікае тады, калі нехта з гэтага хоча зрабіць бізнэс.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт