Logo Polskiego Radia
Print

На Падляшшы невядомыя зьнішчылі дзьвюхмоўныя шыльды

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.06.2013 13:06
Зламысьнікі замялявалі шыльды белым і чырвоным колерамі.

/

Невядомыя зламысьнікі зьнішчылі пяць дзьвуюхмоўных шыльдаў з назвамі мясцовасьцяў у гміне Пуньск, дзе пражывае найбуйнейшая супольнасьць летувіскай меншасьці ў Польшчы.

Як распавёў войт Пуньска Вітальд Лішкоўскі, шыльды былі замаляваныя белым і чырвоным колерамі. Невядомыя замалявалі назвы мясцовасьцяў па-летувіску.

Летась Акружная пакуратура ў Сувалках спыніла сьледзтва наконт зьнішчэньня 14-ці польска-летувіскіх шыльдаў у згаданай гміне й пашкоджаньня абэліску ў гонар летувіскага паэта ў вёсцы Бубялі каля Сэйнаў. На помніку, апрача замаляваных летувіскіх надпісаў, зьявілася назва нацыянальнага радыкальнага згуртаваньня Falanga, якое ўзьнікла ў 1935 годзе. Гэтая арганізацыя выступала супраць габрэяў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт