Logo Polskiego Radia
Print

Баскійскі рэжысэр экранізуе кнігу ўраджэнца Пінска

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 26.06.2013 13:27
80% фільму будзе складаць анімацыя ў стылі коміксаў.

/

Над экранізацыяй кнігі Рышарда Капусьціньскага “Яшчэ дзень жыцьця”, пра падарожжа журналіста ў Анголу ў 1975 годзе, працуюць баскійскі рэжысэр Рауль дэ ля Фуэнтэ й паляк Дам’ян Нэнаў. У кінапракат фільм увойдзе 2015 годзе.

80% фільму будзе складаць анімацыя ў стылі коміксаў. У акторскіх здымках возьмуць удзел людзі, якія былі знаёмыя з Рышардам Капусьціньскім падчас яго падарожжа ў Анголу ў 70-ыя гады.

Венныя падзеі тых гадоў Капусьціньскі апісаў у кнізе, якая выйшла ў 1976 годзе. Гэта рэпартаж пра апошнія месяцы перад атрыманьнем Анголай незалежнасьці 11 лістапада 1975 года.

Вось што пісаў сам Капусьціньскі пра сваё падарожжа й кнігу: “Яшчэ дзень жыцьця” гэта вельмі асбістая кніга. Яна не пра вайну, не пра бакі, якія ўзаемна варагавалі, а пра страту, невядомасьць, нявызначанасьць, што будзе з намі. Там былі такія сытуацыі, калі чалавеку здавалася, што ён ня выжыве. І кожны дзень гаварылася з палёгкай: О, яшчэ дзен жыцьця за мной і яшчэ адзін перада мной”.

Дам’ян Нэнаў зьняў вядомы мультыплікацыйны фільм “Горад руінаў” пра зьнішчаную немцамі Варшаву ў 1944 годзе.

У вытворчасьці фільму прымаюць удзел, апрача Польшчы, Нямеччына, Гішпанія й Бэльгія.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт