У замежным гандлі Польшчы - станоўчы балянс
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.04.2013 17:17
Станоўчы балянс склаў 400 млн злотых (гэта каля 100 млн эўра).
У замежным гандлі Польшча дасягнула станоўчага гандлёвага балянсу. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня краіны, у студзені й лютым краіна экспартавала тавараў і паслугаў на 96 млрд 600 млн злотых, а імпартавала на 96 млрд 200 млн злотых. Такім чынам, станоўчы балянс склаў 400 млн злотых (гэта каля 100 млн эўра). Год таму ў аналягічным пэрыядзе адмоўны гандлёвы балянс складаў больш за 2 млрд эўра. Экспарт перавысіў імпарт у гандлёвым супрацоўніцтве з краінамі, якія разьвіваюцца, а таксама зь дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Станоўчы гандлёвы балянс адзначаецца ў гандлю зь Нямеччынай – амаль 1 млрд эўра. У сваю чаргу з Расеяй балянс адмоўны й склаў амаль 2 млрд эўра.
вс