Дзень адчыненых дзьвярэй у Падатковай інспэкцыі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
16.03.2013 15:47
Найбольш наведвальнікаў было адразу пасьля адкрыцьця офісаў.
Офісы Падатковай інспэкцыі па ўсёй Польшчы адчынілі сёньня свае дзьверы для падаткаплатнікаў. Людзі пераважна пыталіся ў падаткавікоў пра льготы і тое, як правільна запоўніць дакумэнты. Службоўцы апавядалі пра найбольш распаўсюджаныя памылкі, якія падаткаплатнікі дапускаюць пры запаўненьні блянкаў.
Як паведамілі ў прэс-службе Падатковай інспэкцыі Польшчы, сёлета асаблівы акцэнт кладзецца на папулярызацыю разьлікаў па Інтэрнэце. Гэта хуткі й бясьпечны спосаб урэгуляваньня падаткаў. Усё можна аформіць на працягу некалькіх хвілін і не выходзячы з хаты.
эб