ЭЗ дае 1800 эўра кожнаму паляку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.02.2013 13:14
Польшча атрымае з агульнага бюджэту найбольш сярод усіх краін-сябраў ЭЗ.
Bild: en.wikipedia.org
Польшча агулам атрымае амаль 106 мільярдаў эўра, у пераліку гэта больш за 1800 эўра на кожнага грамадзяніна Польшчы, - паведаміў міністар па эўрапейскіх справах Пётр Сэрафін.
Міністар патлумачыў, што гэтая сума выдзелена Польшчы ў бюджэце ЭЗ на гады 2014-2020. Польшча атрымае з агульнага бюджэту найбольш сярод усіх краін-сябраў ЭЗ.
Пётр Сэрафін падкрэсьліў, што Польшча змагалася за сродкі й за элястычнасьць іх выкарыстаньня. Гэтая мэта была дасягнута, - адзначыў міністар.
Міністар рэгіянальнага разьвіцьця Эльжбета Бэнькоўска дадала, што новыя сродкі ЭЗ у асноўнай меры будуць выдзяляцца прадпрымальнікам. Яна спадзяецца, што гэтыя сродкі прычыняцца таксама да паляпшэньня супрацоўніцтва паміж ВНУ і прадпрыемствамі.
Многа грошай будзе прызначана на разьвіцьцё транспарту, перш за ўсё чыгункі, на гаспадараньне адходамі й на энэргетыку. Прадугледжана таксама адмысловая праграма для ўсходняй часткі Польшчы.
Міністар Бэнькоўска адзначыла, што даплаты ЭЗ вельмі дапамаглі Польшчы ў часы крызысу.
яс