Кожны чацьвёрты паляк памрэ ад рака
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.02.2013 11:13
Кожны трэці паляк захварэе, а кожны чацьвёрты памрэ ад рака.
Вынікі лячэньня анкалягічных захворваньняў у Польшчы значна горшыя, чым у Заходняй Эўропе. Паводле апошніх апублікаваных дадзеных, у сярэднім кожны другі жыхар Эўразьвязу, у якога рак, можа быць вылечаны. У Польшчы толькі 38% хворых пражываюць пяць гадоў ад моманту выкрыцьця рака.
Лекары падкрэсьліваюць, што Польшча мае параўнальныя да эўрапейскіх вынікі лячэньня рака на пачатковай стадыі. Праблема аднак заключаецца ў тым, што ажно 80% хворых зьвяртаюцца да спэцыяліста ў моманце, калі ракавая пухліна выклікала мэтастазы.
Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень барацьбы з ракам.
ав