Падкарпацкае ваяводзтва без электраэнэргіі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.01.2013 16:30
Усё з-за вялікіх ападкаў сьнегу й галалёдзіцы.
Ужо амаль 60 тысячаў жыхароў Падкарпацкага ваяводзтва ня маюць электрычнасьці. Праблемы назіраюцца каля Жэшава, Лежайска, Мельца й Сталёвай Волі. Усё гэта з-за буйных ападкаў сьнегу й галалёдзіцы.
Найгорш сытуацыя выглядае ў сямі гмінах ля Жэшава, то бок у Глагове, Багухвале, Сьвічы, Блазове й Любэні.
Аварыі выпраўляюцца неадкладна, але сытуацыя даволі складаная, таму што большасьць паветраных ліній высокага напружаньня пакрытыя лёдам.
У сваю чаргу паляпшаецца сытуацыя на чыгунцы. Да поўдня ўдалoся ўзнавіць рэгіянальныя чыгуначныя перавозкі.
аз