Logo Polskiego Radia
Print

Дзяўчынкі з запалкамі на вуліцах Чарнкава

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 15.12.2012 14:13
Некалькі дзясяткаў дзяўчат ужо пятнаццаты раз выйшлі ў суботу, каб, як у казцы Андэрсэна, прадаваць запалкі.
źr. sxc.hu

Прыбытак ад продажу прызначаецца на дапамогу людзям у нястачы.

Сёлета ў праекце бяруць удзел больш за 60 школьніц, якія прадаюць адмыслова пазначаныя пачкі запалак. Атрыманыя грошы пойдуць на дапамогу невідучаму хлопчыку Адасю, вучню другой клясы мясцовай школы. Яму патрэбна лінейка Брайля, якая каштуе каля 25 тысяч зл. Гэтая прылада дазволіць Адасю самастойна складаць тэксты і стаць больш незалежным.

За сабраныя сродкі ў папярэдніх выданьняx акцыі былі падрыхтаваныя салодкія падарункі для бедных жыхароў горада, падтрымку атрымала сям’я, якая страціла дом у пажары, груз з гуманітарнаю дапамогаю быў высланы галадаючым дзецям Замбіі.

"У адным з папярэдніх выданьняў акцыі мы падтрымалі дзяўчынку, хворую на лейкемію. Юлька паправілася і сёлета разам зь іншымі школьніцамі прадае запалкі, каб дапамагчы свайму малодшаму сябру", — сказаў суарганізатар акцыі Павал Зайда.

Дзяўчынкі прадаюць запалкі, між іншым, у часе перадкаляднага кірмашу рэгіянальных страваў, які штогод праходзіць у мясцовасьці Чарнкаў (велькапольскае ваядводзтва).

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт