Logo Polskiego Radia
Print

Хто тэлефанаваў з мабільніка прэзыдэнта?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.12.2012 16:10
Польскія сьледчыя спрабуюць высьветліць, ці з тэлефона загінулага прэзыдэнта не спрабавалі скрасьці інфармацыю.

Польская пракуратура папрасіла расейскіх калегаў дапамагчы высьветліць, хто тэлефанаваў з мабільніка загінулага прэзэдэнта Леха Качынскага адразу пасьля катастрофы. Сьледчыя просяць прадставіць ім сьпіс тэлефонных злучэньняў, за 10, 11 і 12 красавіка, які захоўваецца ў архіве мабільнага апэратара. Паводле паведамленьняў СМІ, адразу пасьля авіякатастрофы з мабільнага тэлефону прэзыдэнта былі зьдзейсьненыя два званкі.

Пракуратура спрабуе высьветліць, ці не нехта не спрабаваў паразмаўляць па тэлефоне за кошт Канцылярыі прэзыдэнта альбо скрасьці дадзеныя з апарата галавы дзяржавы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт