Logo Polskiego Radia
Print

Напішы і ты ліст да Бяляцкага

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.12.2012 15:36
Сёньня кожны з нас можа патрымаць беларускага палітычнага вязьня Алеся Бяляцкага.

/



У Варшаве праходзіць марафон напісаньня лістоў падтрымкі вязьняў сумленьня ва ўсім сьвеце. Акцыя пачалася апоўдні і будзе працягвацца 24 гадзіны без перапынкаў. Марафон праходзіць у "Беларускім доме" ў Варшаве, яго арганізатарамі выступаюць міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International і "Беларускі дом".

Лісты падтрымкі надзвычай важныя для вязьняў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку і для Алеся Бяляцкага, -- падкрэсьліў Алесь Зарэмбюк з варшаўскай арганізацыі "Беларускі дом", -- бо значная частка такіх пасланьняў даходзіць да адрасата.

У межах марафону Amnesty International можна напісаць ліст у падтрымку расейскага гурту Pussy Riot, можна таксама выказаць свой ​​пратэст супраць сьмяротнага пакараньня ў Тайвані і прымусовых высяленьняў у Румыніі і г.д.

Марафон напісаньня лістоў у абарону правоў чалавека заўсёды праводзіцца ў выходныя напярэдадні або адразу пасьля 10 сьнежня. У гэты дзень адзначаецца гадавіна прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт