"Польскай гуманітарнай акцыі" 20 гадоў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.12.2012 17:49
Вядомая ў краіне дабрачынная арганізацыя "Польская гуманітарная акцыя" адзначае сваё 20-годзьдзе.
Свой першы груз арганізацыя адправіла жыхарам Сараева 26 сьнежня 1992 года. З таго часу валанцёры "Польскай гуманітарнай акцыі" дапамагалі бедным у 44 краінах.
Дзякуючы пастаяннай падтрымцы неабыякавых людзей на працягу двух дзесяцігодзьдзяў дабрачынная арганізацыя дапамагала і працягвае дапамагаць людзям у патрэбе, якія пацярпелі ад стыхійных бедзтваў або змагаюцца з галечаю, адсутнасьцю вады, ежы, адукацыі.
У рамках сьвяткаваньня 20-годзьдзя "Польская гуманітарная акцыя" арганізуе шэраг мерапрыемстваў. У прыватнасьці, 7-8 сьнежня адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам гуманітарнай дапамогі і супрацоўніцтву ў гэтай галіне.
эб