Logo Polskiego Radia
Print

Аналітычны цэнтар для прадпыемстваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2012 14:17
Польскія кампаніі будуць вучыцца, як стаць буйным гульцом сусьветнага бізнэсу.

/

„Poland Go Global” - польскі аналітычны цэнтар будзе падтрымліваць прасоўваньне польскіх кампаній на замежных рынках.

Пад патранажам польскай кампаніі па вытворчасьці медзі KGHM Polska Miedź SA, фірмы зь міжнародным досьведам будуць навучацца, як стаць буйным гульцом сусьветнага бізнэсу.

Надоечы ў Варшаве адбылося першае паседжаньне групы. Спачатку ўдзельнікі цэнтру будуць дапамагаць ажыцьцяўляць інвэстыцыі кампаніі KGHM, каб такім чынам атрымаць неабходны досьвед.

Ёсьць шмат магчымасьцяў для супрацоўніцтва, - запэўнівае старшыня польскай кампаніі па вытворчасьці медзі Губэрт Вірт.

Губэрт Вірт: Мы вырашылі, каб у трох галінах з намі прасоўваліся іншыя фірмы, якія, напрыклад, займаюцца вытворчасьцю розных тавараў ці пастаўляюць веды па нейкай галіне. Гэта будзе таксама дыскусійная плятформа для маладых людзей, якія пачынаюць працу, каб яны атрымалі магчымасьць станоўчай практыкі на рынку.

- кажа старшыня польскай кампаніі па вытворчасьці медзі KGHM Polska Miedź SA.

KGHM таксама спадзяецца, што запрошаныя да ўдзелу ў цэнтры фірмы будуць прапанаваць тавары й паслугі па канкурэнтных цэнах.

Паводле дадзеных за мінулы год, памер польскіх замежных інвэстыцыяў склаў амаль 45 мільярдаў даляраў. За апошнія пяць гадоў вартасьць польскіх інвэстыцыяў за мяжой падвоілася.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт