Газам у нацыяналістаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.11.2012 16:52
Не абыйшлося без хваляваньняў падчас Маршу незалежнасьці, наладжанага нацыяналістамі.
Foto: PAP/Jakub Kamiński
Асаблівыя боязі ўладароў польскай сталіцы выклікаў Марш незалежнасьці, наладжаны нацыяналістамі - Нацыянал-радыкальным лягерам і Ўсепольскай моладзьдзю. Яго лёзунг гучыць “Адбярэм Польшчу назад”. Аказалася, што боязі ўладаў не былі беспадстаўныя. Яшчэ на пачатку шэсьця быў пабіты рэпартэр польскай тэлевізіі, у яго паламалі відэа-камэру.
У шэсьці прымае ўдзел звыш 10 тыс. удзельнікаў. Калі яны пачалі кідаць у паліцыю камянямі й пэтардамі, паліцыянты ўжылі сьлёзаточны газ і затрымалі дэманстрацыю, заклікаючы ўдзельнікаў разыйсьціся. Але пазьней удалося супакоіць найбольш агрэсіўных маладзёнаў, і шэсьце пайшло далей. Арганізатары заклікалі да спакою й не паддавацца на правакацыі.