Logo Polskiego Radia
Print

Польская эканоміка: ацэнкі й прагнозы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.10.2012 15:39
Паводле экспэртаў, у бліжэйшым часе польскую эканоміку чакае далейшае запаволеньне.

Тэмп эканамічнага росту ў Польшчы найбольш павольны за апошнія тры гады, - кажуць эканамісты Інстытута дасьледаваньня рынкавай эканомікі.

Паводле іх, за трэці квартал бягучага года эканоміка вырасла на 1,9 % у гадавым вымярэньні.

Яцэк Фундовіч адзначае, што калі дадзеныя пацьвердзяцца, гэта будзе азначаць, што тэмп эканамічнага росту зьніжаецца ўжо трэці квартал запар. Экспэрт тлумачыць, што адной з прычынаў гэтай сытуацыі зьяўляецца зьніжэньне ўзроўню інвэстыцыяў.

Яцэк Фундовіч: Па-першае, польскія прадпрымальнікі адчуваюць няўпэўненасьць у сувязі з асноўнымі зьвесткамі пра кан’юнктуру на Захадзе. Вядома, гэта ўплывае на іх аптымізм і схільнасьць да рызыкоўных інвэстыцыяў. Апрача таго, зьменшылася колькасьць буйных інвэстыцыяў у інфраструктуру.

- кажа Яцэк Фундовіч.

Паводле ацэнак Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, на канец трэцяга квартала ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 12,4%, а інфляцыя - 3,9%.

Марцін Пэтэрлік перасьцерагае, што цягам бліжэйшыя кварталаў, польскую эканоміку чакае далейшае запаволеньне.

Марцін Пэтэрлік: Нас чакаюць яшчэ тры чарговыя кварталы, калі тэмп росту эканомікі будзе больш павольны. Агулам, гэта будзе шэсьць кварталаў паступовага запаволеньня эканомікі. Усё ж у будучым годзе мы не спадзяемся ў Польшчы рэцэсіі, хаця ёсьць і гэткія прагнозы.

- кажа Марцін Пэтэрлік.

Тым часам Інстытут дасьледаваньня рынкавай эканомікі прагназуе, што рост ВУП у гэтым годзе складзе 2,4%, а ў будучым – 2%, то бок на 0,2 адсоткі менш, чым прадугледжваў праект бюджэту на наступны год. Але аптымістычнымі зьяўляюцца прагнозы адносна росту цэнаў. Паводле экспэртаў, сёлета інфляцыя складзе 3,9%, а ў будучым – 3%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт