Прынц і прынцэса Манака ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.10.2012 16:30
Госьці наведаюць, між іншым, Варшаву й Кракаў.
Сёньня пачаўся афіцыйны візыт у Польшчу прынца й прынцэсы Манака - Альбэрта ІІ і Шарлін.
Госьці з Манака спачатку наведваюць Варшавы. Праграма візыту прадугледжвае размовы з прэзыдэнтам і старшынямі Сэйму й Сэнату, ускладаньне кветак да Магілы невядомага жаўнера ды ўрачыстую вячэру ў гонар гасьцей, арганізаваную прэзыдэнцкай парай – Браніславам і Аннай Камароўскімі.
Заўтра й пасьлязаўтра прынц і прынцэса Манака наведаюць Кракаў і былы гітлераўскі канцлягер „Auschwitz-Birkenau”.
Альбэрт ІІ зьяўляецца кіраўніком Манака з 2005 году.
аз