Незвычайныя народзіны
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
14.09.2012 12:41
У гданьскім шпіталі нарадзіліся чатыры дзяўчынкі-блізьняткі.
Дзеці й мама адчуваюць сябе добра. Яны знаходзяцца пад апекай Унівэрсытэцкага клінічнага цэнтра ў Гданьску. Прыезду дзяўчынак дадому чакаюць браты й сястрычка: старэйшы Шымон ды Давід і Наталька - якія таксама зьяўляюцца парай блізьнятаў.
Чацьвярняты нараджаюцца 1 раз на 600 тысяч родаў, тройні- 1 раз на 7 тысяч родаў, двойня здараецца кожнай 85 маці.
кр