“Варшава Зінгера” пад знакам кабалы, Кантара й Галакосту
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
28.08.2012 11:59
У сталіцы праходзіць грандыёзны фэст габрэйскай культуры.
foto: PAP/Rafał Guz
У аўторак у рамках фэстывалю габрэйскай культуры “Варшава Зінгера” можна будзе пабачыць польскую прэм’еру спэктаклю “Лялька. Кніга сьвятла” ў рэжысуры Паўла Пасіні.
На пастаноўку яго натхнілі працы Тадэвуша Кантара й кабалістычныя тэксты. Творчасьць Кантара моцна прывязаная да Галакосту і вынікае з перажываньня габрэйскай трагедыі. Падчас спэктаклю будзе гучаць жывая музыка й відэапаказы.
Усяго ў рамках фэстывалю габрэйскай культуры пройдзе амаль 200 культурніцкіх імпрэз, канцэртаў, спэктакляў, сустрэч, выстаў і кінапаказаў. Падрабязнасьці на старонцы фэстывалю - http://www.festiwalsingera.pl/