Дзіця пакінулі на лётнішчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        23.07.2012 10:52
                    
                                 
                
                
                    Бо мела стары пашпарт.
                
                
                
                
               
                
                         Бацькі двухгадовай дзяўчынкі пакінулі дачушку ў аэрапорце, калі аказалася, што ейны пашпарт страціў тэрмін важнасьці. Здарэньне адбылося ўчора на лётнішчы ў Катавіцэ. Бацькі пакінулі дзяўчынку працаўнікам лётнішча, пакуль за ёю не прыедуць няня й дзядуля. Самі паляцелі на вакацыі. Пэрсанал выклікаў паліцыю.
Па справе пачалося сьледзтва. Бацькі будуць дапытаныя, як вернуцца ў Польшчу. У выпадку, калі падчас сьледзтва акажацца, што дзяўчынцы пагражала небясьпека, бацькам можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўленьня свабоды.
кр/tvn24