Logo Polskiego Radia
Print

Расейскіх хуліганаў выдалілі

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 12.07.2012 11:54
Учора двое грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі атрымалі загад выезду з тэрыторыі Польшчы.

Польскія ўлады выдалілі чарговых расейскіх хуліганаў, затрыманых у чэрвені падчас матчу „Польшча-Расея”. Такое рашэньнне прыняў мазавецкі ваявода па просьбе камэндаднта аддзелу памежнай варты, паколькі хуліганы ствараюць пагрозу для бясьпекі й грамадзкага парадку. Пасьля выхаду з ізалятара пад канвоем памежнікаў яны былі перавезеныя на памежны пераход, дзе іх перадалі расейскаму боку. Расейскіх хуліганаў унесьлі ў Шэнгенскую інфармацыйную сыстэму асобаў, уезд якім на тэрыторыю Шэнгена забаронены. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ тэрмінам на 5 гадоў.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт