Logo Polskiego Radia
Print

Харвацкаму заўзятару пагражае 5 год турмы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 15.06.2012 11:30
24-гадовага мужчыну затрымалі пасьля таго, як ён кінуў на футбольнае поле фаер.

/

Харвацкаму заўзятару, які кінуў фаер на футбольнае поле падчас матчу паміж Харватыяй і Італіяй у Познані, пагражае 5 год турмы.

Падчас другой паловы матчу заўзятары некалькі разоў запальвалі фаеры. Судзьдзя быў вымушаны нават спыніць на хвіліну сустрэчу.

Служба аховы стадыёну выявіла зламысьніка дзякуючы камэрам назіраньня. Калі 24-гадовы мужчына пакідаў стадыён, яго затрымала паліцыя.

Гэта ўжо другі такі выпадак з удзелам харвацкіх заўзятараў. Ня выключана, што UEFA пакарае футбольную фэдэрацыю Харватыі за паводзіны сваіх фанатаў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт