Logo Polskiego Radia
Print

П’есу Халезіна “Час жанчын” паказалі ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2012 16:23
Гэта была прэм’ера новага твору беларускага драматурга й заснавальніка “Свабоднага тэатра”.
polskieradio.pl

П’есу Халезіна “Час жанчын” паказалі ў Варшаве. Гэта была прэм’ера новага твору беларускага драматурга й заснавальніка “Свабоднага тэатра”. У вобразы беларусак Ірыны Багданавай, Юліі Бандарэнкі, Натальлі Каляды, Ірыны Красоўскай, Натальлі Радзінай і Ірыны Халіп пераўвасобіліся шэсьць акторак варшаўскага Польскага тэатра.
Спэктакль напісаны на аснове п’есаў “Пакаленьне Джынс” аўтарства Мікалая Халезіна й “Ім сьніліся сны” Натальлі Каляды. Ажыцьцявіў пастаноўку сам Мікалай Халезін.
Як сьцвярджае аўтар, цэнтральнае месца ў творы займае не палітыка, а надзвычайная сіла й мужнасьць беларускіх жанчын.

Эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт