Паляк паўтарыў пэрформанс Алеся Пушкіна
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
23.05.2012 07:58
Мужчына высыпаў тачку гною перад сядзібай партыі СЛД у Гожаве Вялікапольскім.
Малады актывіст Зьвязу сацыялістычнай моладзі Польшчы Марыюш Вуйцік высыпаў тачку гною перад сядзібай Саюзу левых дэмакратаў у Гожаве Вялікапольскім, а потым выліў на яе алькаголь.
Пазьней мужчына патлумачыў, што гэта акцыя пратэсту супраць паводзін лідараў польскіх левых, якія “замест таго, каб займацца паблемамі людзей, п’юць алькаголь з багацеямі й ласуюцца ікрою”.
У сядзібе СЛД у той час як раз адбывалася прэс-канфэрэнцыя Рышарда Каліша, аднаго з самых вядомых левых палітыкаў Польшчы. Калі Каліш выйшаў з будынку, то пасароміў маладога аднадумцу, што ў таго дарагія чаравікі, маўляў, гэта не пасуе чалавеку левых поглядаў, пасьля чаго разьвітаўся зь ім.
дг