Logo Polskiego Radia
Print

Батанічны сад запрашае на сьвята бэзу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2012 10:55
19-га траўня наведнікаў чакаюць экскурсіі й лекцыі.

/

19-га траўня Цэнтральны батанічны сад запрашае на сьвята бэзу. У гэты дзень усе ахвотныя змогуць удзельнічаць у экскурсіях у сірынгарый і даведацца пра асаблівасьці вырошчваньня бэзу.

Калекцыя гэтай расьліны Цэнтральнага батанічнага сада - самая вялікая ў Беларусі. Яна налічвае 248 гатункаў, у тым ліку 16 беларускіх.

Падчас сьвята ў садзе будуць гучаць рамансы, класычныя й сучасныя творы ў выкананні струннага квартэта, рэгтаймы й джаз у выкананьні квартэта саксафонаў. Праграму прэзентуе музычны дом „Клясыка”.

Каля экспазыцыйнай аранжарэі пройдуць майстар-класы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Падчас мерапрыемства адбудзецца выстава-продаж работ мастакоў.

Цэнтральны батанічны сад у Менску быў закладзены ў 1931 годзе. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў цэнтральнай часткі беларускай сталіцы.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт