9 траўня вэтэраны могуць размаўляць бясплатна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.05.2012 16:55
Такую магчымасьць дае „Белтэлекам”.
Удзельнікі Вялікай Aйчыннай вайны 9 траўня могуць размаўляць па тэлефоне бясплатна
У Беларусі ў Дзень Перамогі 9 траўня гэтага году нацыянальны апэратар электрасувязі "Белтэлекам" прадастаўляе ўдзельнікам вайны права на бясплатныя тэлефонныя размовы ўнутры краіны. Яны могуць патэлефанаваць бясплатна з хатніх тэлефонаў, тэлефонаў аддзяленьняў сувязі й сэрвісных пунктаў "Белтэлекама", а таксама з выдзеленых тэлефонаў шпіталяў.
Даведкі аб прадастаўленьні бясплатных міжгародніх тэлефонных размоваў можна атрымаць у інфармацыйнай службе па нумарах 153 і 130.
Замовіць бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы ўдзельнікі вайны, якія зьяўляюцца абанентамі Менска й Менскай вобласьці, 9 траўня могуць па нумарах 813 і 818.
Яс/telegraf.by