Logo Polskiego Radia
Print

Правакацыя супраць Пачобута

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.05.2012 12:14
Невядомыя расклеілі на пад’ездах дома, дзе жыве журналіст, абразлівыя плакаты.

/

Як паведаміў газэце „Наша Ніва” гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, раніцай 3-га траўня яго своеасабліва павіншавалі з Сусьветным днём свабоды прэсы. На пад’ездах дома, дзе ён жыве, невядомыя расклеілі плакаты з чорна-белым здымкам і подпісам „Асцярожна, пэдафіл!”.

Андрэй Пачобут аднёс адну з улётак у міліцыю й напісаў заяву.

Ён мяркуе, што такім чынам яму ў чарговы раз адпомсьцілі за ягоную грамадзянскую пазiцыю й журналісцкую дзейнасьць. Журналіст не выключае, што за правакацыяй можа стаяць КДБ.

Нагадваем, Андрэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле „паклёп ў дачыненьні да прэзыдэнта”, яму забаронены выезд за мяжу.

Суд прызнаў журналіста вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзыдэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзейнай улады. Судовы працэс быў закрыты. Журналіст правёў за кратамі 3 месяцы.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт