Мігальскі ўзяў апеку над Каваленкам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.04.2012 12:23
Польскі палітык ужо распачаў шэраг крокаў, каб дапамагчы беларускаму палітвязьню.
www.gover.pl
Фота: gover.pl
Польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі вырашыў узяць апеку над Сяргеем Каваленкам, - паведамляе праваабарончая арганізацыя „Libereco - Partnership for Human Rights”.
„Я захапляюся яго ўпартасьцю ў барацьбе за вольную Беларусь. На жаль, у краіне, якой кіруе Лукашэнка, нават яго просты жэст салідарнасьці й адданасьці дэмакратычным свабодам жорстка перасьледуецца па законе”, - заявіў палітык.
Марэк Мігальскі паведаміў, што ён зьвярнуўся з заклікам у пісьмовай форме ў Вярхоўны суд і Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, а таксама, да старшыні Эўрапарламэнта Марціна Шульца.
Палітык паабяцаў працягваць распаўсюджваць інфармацыю пра Сяргея Каваленку ў міжнародных арганізацыях.
Нагадаем, раней Марэк Мігальскі быў апякуном палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі.
charter97.org/аз