Новая нафта для Беларусі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.04.2012 14:50
Беларускія геолягі знайшлі новае радовішча нафты ў Магілёўскай вобласьці.
fot. SXC
Пра гэта паведаміла кіраўніцтва прадпруемства „Белгеалёгія”.
Новае радовішча знойдзена падчас пошукавых працаў у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці падчас бурэньня скважыны "Шумяціцкая №1" на глыбіні 4300 м. Атрыманую нафту геолягі ацанілі як высокай якасьці, лёгкай ды з высокім утрыманьнем спадарожнага газу. Гэтая знаходка паказала пэрспэктыўнасьць глыбокага бурэньня ды пошукаў нафты на вялікай глыбіні. Раней геолягі меркавалі, што ў гэтым раёне магчымы толькі залежы цяжкай нафты.
Цяпер жа плянуецца пашырэньне гэтай тэхналёгіі пошукавых працаў. Так канцэрн „Беларуснафта” плянуе пачаць бурэньне скважыны глыбінёю больш за 6 тысяч мэтраў у Гомельскай вобласьці.
Урад жа паставіў геолягам задачу забясьпечыць прырост прамысловых запасаў нафты да 2020 году да 5,7 мільёна тон з 1,15 мільёна цяперашніх. Галоўная мэта пошукаў – зьніжэньне залежнасьці эканомікі ад імпарту мінэральнай сыравіны.
юл