Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе стварыць уласныя бесьпілётнікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.04.2012 11:08
Радыус дзеяньня беларускіх бесьпілётных авіяцыйных комплексаў складзе 100 км.
pixabay.com

charter97.org
charter97.org

У Беларусі плянуецца ствараць бесьпілётныя авіяапараты вэртыкальнага ўзлёту й пасадкі, заявіў у інтэрвію, апублікаваным у часопісе „ВПК. Беларусь” старшыня Дзяржкамваенпрама Беларусі Сяргей Гурулёў.

Ён распавёў, што некалькі гадоў таму ў Беларусі былі сумневы ў мэтазгоднасьці распрацоўкі ўласных бесьпілётных авіяцыйных комплексаў, бо сусьветныя лідары ў вытворчасьці да таго часу ўжо вызначыліся, а рынак меў шмат разнастайных прапановаў.

Тым ня менш, па словах Гурулёва, Беларусь знайшла сваю нішу на рынку бесьпілётнікаў.

Кіраўнік ДВПК адзначыў, што ў холдынгу „Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня” плянуецца стварэньне БАК з радыусам дзеяньня да 100 км.

interfax.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт