«Справа Кавалёва» ў ААН
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.04.2012 15:00
У Камітэт па правах чалавека ААН скіравана дадатковая інфармацыя па «справе Кавалёва»ю
У Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнулася маці й сястра асуджанага да смяротнага пакараньня й расстралянага Ўладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва й Тацьцяна Казяр. Нагадаем, што Ўладзіслаў Кавалёў быў расстраляны 15 сакавіка, пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка адмовіў яму ў памілаваньні.
Маці й сястра асуджанага інфармуюць Камітэт ААН пра абставіны выкананьня сьмяротнага прысуду. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, маці Ўладзіслава Кавалёва не магла даведацца, дзе ён знаходзіўся ўвесь тыдзень пасьля таго, як было паведамлена пра адмову ў памілаваньні. Два дні перад выкананьнем сьмяротнага пакараньня на сустрэчу да яго ня змог трапіць адвакат.
Сваякі асуджанага ды расстралянага Ўладзіслава Кавалёва хацелі б, каб гэтыя акалічнасьці выкананьня сьмяротнага прысуду сталі прадметам разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН,паведамляе партал «Вясна-96».
юл