Устаноўчы сход „Эўразійскага народнага саюза”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.03.2012 13:06
У Менску ствараюць грамадзкае аб'яднаньне ў падтрымку пабудовы Эўразійскага саюза.
Foto: www.evrazes.com/
Устаноўчы зьезд Беларускага рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня „Эўразійскі народны саюз” (ЭНС) пройдзе 25-га сакавіка ў Менску.
„Згодна з праектам статута, мэтай ЭНС зьяўляецца супраца па пабудове Эўразійскага саюза, зь ініцыятывай стварэньня якога выступілі прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі, Беларусі й Казахстана”, - заяўляюць прадстаўнікі аргкамітэта зьезду.
Заснавальнікі арганізацыі адзначылі, што яе задачамі зьяўляюцца „стварэньне масавай грамадзкай арганізацыі, здольнай кансалідаваць імкненьне грамадзян рэспублікі аказаць падтрымку й прыняць удзел у будаўніцтве Эўразійскага саюза для забесьпячэньня росту эканамічнай магутнасьці трох дзяржаў, значнага павелічэньня ўзроўню сацыяльных стандартаў для насельніцтва”.
У аргкамітэце таксама паведамілі, што чальцы новай арганізацыі будуць садзейнічаць „рэалізацыі агульнапрызнаных нормаў дэмакратыі й правоў чалавека, забесьпячэньню міру й бясьпекі на Эўразійскім кантынэнце й ва ўсім сьвеце”.
interfax.by / аз