Logo Polskiego Radia
Print

Дапамагчы дзіцячаму хосьпісу можна праз аўкцыён

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.03.2012 09:03
  • Дапамагчы дзіцячаму хосьпісу .mp3
Адрас сайта запамятаць лёгка: takprosto.by

/

Так проста дапамагчы хворым дзеткам зь Беларускага дзіцячага хосьпісу. “TakProsto.by” – назва дабрачыннага інтэрнэт-аўкцыёна, дзе некалькімі клікамі мышкі кожны можа зрабіць добрую справу.

Ідэя аўкцыйна такая. Вы выстаўляеце на сайт нейкую рэч на продаж: новую, ці былую ў карыстаньні – няма розьніцы. Ставіце на яе кошт і чакаеце прапановаў. Калі знаходзіцца пакупнік, то запрошаную суму ён сплочвае ў банк – і яна кладзецца наўпрост на рахунак Беларускага дзічячага хосьпісу. Пасьля паказвае квітанцыю вам – і вы ці перадаеце яму пакупку асабіста, ці высылаеце поштаю.

Дабрачынны аўкцыён адчыніўся ўсяго пару дзён таму, пакуль там прададзена толькі адна рэч за 5 даляраў. Аднак на наступны продаж ужо зьявіліся 2 прапановы – старая лядоўня за 50 тысяч і модны шалік за 100 тысяч. Стаць уладальнікамі гэтых рэчаў, а значыцца дапамагчы цяжка хворым дзеткам, можа кожны з вас, шаноўныя слухачы.

Грамадзкая дабрачынная арганізацыя Беларускі дзіцячы хосьпіс дзейнічае з 1994 году. Штогод тут атрымліваюць дапамогу каля 200 сем’яў, у тым ліку тыя, якія ўжо страцілі сваё дзіця. Нагадваем яшчэ раз адрас дабрачыннага інтэрнэт-аўкцыёну: takprosto.by

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт