Logo Polskiego Radia
Print

БНФ запрашае на брыфінг

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.02.2012 12:44
Вынікам сустрэчы будзе прадстаўленьне інфармацыі аб тактыцы выкарыстаньня выбарчай кампаніі - 2012.

/

2-га лютага, а 12-й гадзіне адбудзецца брыфінг кіраўніцтва Партыі БНФ, які будзе прысьвечаны абвяшчэньню далейшых дзеяньняў Партыі БНФ у справе выкананьня рашэньня Сэйму, якое было прынята ў мінулую суботу - „Аб тактыцы выкарыстаньня выбарчай кампаніі -2012”.

З улікам таго, што ў інфармацыйнай прасторы існуюць вельмі розныя разуменьні й камэнтары, Партыя БНФ хоча асьвятліць сутнасьць прынятага рашэньня.

Вынікам сустрэчы будзе прадстаўленьне дэталёвай інфармацыі па наступных пытаньнях: Як Партыя БНФ бачыць выбары-2012? Што зьбіраецца рабіць далей? Які плян па падрыхтоўцы выкарыстаньня гэтай кампаніі? Якія фактары перад усім будуць брацца пад увагу?

У брыфінгу возьмуць удзел: старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў і адказны cакратар управы Алесь Каліта.

Брыфінг будзе праходзіць у штаб-кватэры Партыі БНФ, вул. Чарнышэўскага 3-39.

Прэс-служба Партыі БНФ/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт