Logo Polskiego Radia
Print

„Вясна” падтрымала Саньнікава

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.01.2012 07:50
Беларускі праваабарончы цэнтар „Вясна” заступіўся за былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

/

Падчас прэсавай канфэрэнцыі 25-га студзеня жонка Саньнікава Ірына Халіп паведаміла, што яе мужа праз катаваньні прымусілі напісаць прашэньне аб памілаваньні.

„Праваабарончы цэнтар „Вясна“ з разуменьнем ставіцца да напісаньня палітычнымі вязьнямі заяваў аб памілаваньні, тым больш калі яны напісаныя пад пагрозай ужываньня катаваньняў у дачыненьні да іх саміх ці чальцоў іх сям’і. Мы падтрымліваем любыя захады, скіраваныя на найхутчэйшае іх вызваленьне”, - чытаем у заяве арганізацыі.

Беларускія праваабаронцы лічаць, што дадатковым фактарам ціску на палітвязьняў зьяўляюцца нядаўнія зьмены рэжыму адбываньня пакараньня Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу й Яўгену Васьковічу.

Адначасова яны патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня, а таксама вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт