Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы мазырскай „Зааабароны”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.01.2012 09:53
  • Зоаабаронa.mp3
Пракуратура пагражае мазырскаму абаронцу жывёлаў.

/

Мазырская пракуратура цісьне на Паўла Наздру – старшыню мясцовага грамадзкага аб’яднаньня “Зааабарона”.

На днях пракуратура выклікала актывіста на размову датычна шматлікіх скаргаў жыхароў на гвалтоўныя дзеяньні службы лоўлі бадзяжных жывёлаў. Скаргі дапамагае складаць менавіта Павал Наздра.

Паводле праваабаронцы, у пракуратуры яго абвінавацілі ў прадстаўленьні непраўдзівых зьвестак ды прыгразілі ліквідацыяй “Зааабароны”. Раней Паўла Наздру ўжо выклікалі на размову ў міліцыю, але тады ўсё абыйшлося – грамадзкі актывіст даў тлумачэньні, якія падмацаваў сьведчаньнямі мясцовых жыхароў.

Факты, зафіксаваныя “Зааабаронай”, атрымоўвалі гучны рэзананс у СМІ. У прыватнасьці, нядаўна шырокую агалоску атрымаў выпадак, калі сабаку пароды “каралеўскі пікінэс” застрэлілі проста ў парку на вачах гаспадара. Пасьля гэтага адзін супрацоўнік службы адлову бадзяжных жывёлаў атрымаў спагнаньне, а другі быў звольнены.

Паводле “Зааабароны”, абуральныя выпадкі, калі проста на вачах у мінакоў лаўцы жывёлаў страляюць у сабак шпрыцамі з атрутаю альбо душаць іх адмысловымі прыстасаваньнямі, у Мазыры здараюцца часта.

Арцём Багданаў, Менск/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт