Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы не цікавяцца літаратурай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.12.2011 08:45
Паводле сацапытаньня, 70% беларусаў ня ведаюць ніводнага сучаснага пісьменьніка.

/

Паводле сацапытаньня, праведзенага па замове непрызнаванага ўладай Саюза беларускіх пісьменьнікаў, толькі 14% апытаных чытаюць па-беларуску, а 70% ня ведаюць ніводнага сучаснага пісьменьніка.

Гэтыя лічбы агучыў былы старшыня СБП Алесь Пашкевіч у сваім дакладзе на XVI зьездзе чальцоў арганізацыі.

Паводле апытаньня, на пытаньне, на якой мове вы чытаеце літаратуру, 82% адказалі - на рускай.

Толькі 13,8% чытаюць літаратуру па-беларуску. „Не чытаю наогул” адказалі амаль 80% апытаных.

На пытаньне, каго з сучасных літаратараў ведаеце, „ня ведаю нікога” адказалі 70% апытаных.

Некаторых клясыкаў ведаюць па 2, 3 і нават дзясятыя й сотыя долі працэнта апытаных.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт