Logo Polskiego Radia
Print

Ордэн Скарыны - кітайскаму паслу

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.12.2011 14:15
“За значны асабісты ўклад у разьвіцьцё двухбаковых адносін”.

Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Лу Гуйчэн узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё і ўмацаваньне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвэстыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязей паміж Беларусьсю й Кітаем.

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Ордэн Францыска Скарыны заснаваны ў 1995 годзе. Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне за значныя посьпехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, выдатныя дасьледаваньні гісторыі Беларусі, дасягненьні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асьветнай дзейнасьці, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа.

На 1 студзеня 2011 года ордэнам быў узнагароджаны 141 чалавек.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт