МЗС заклікае быць асьцярожнымі ў Эгіпце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.11.2011 11:36
Міністэрства рэкамэндуе не пакідаць месцы адпачынку.
fot. EPA/AHMED YOUSSEF
У сувязі з непарадкамі ў Эгіпце Міністэрства замежных справаў Беларусі заклікае грамадзян устрымацца ад паездак у эгіпецкія гарады, якія месьцяцца па-за месцамі адпачынку.
„Мы ўважліва сочым за падзеямі, якія ў дадзены момант адбываюцца ў Эгіпце. У сувязі з напружанымі абставінамі, МЗС Беларусі рэкамэндуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у эгіпецкія гарады, якія знаходзяцца за межамі курортных зонаў, за выключэньнем выпадкаў крайняй неабходнасьці”, - заявіў прэс-сакратар міністэрства Андрэй Савіных.
З падобным заклікам выступіла МЗС Польшчы.
ав