Лідар Партыі БНФ ў Вялікабрытаніі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.11.2011 09:07
Аляксей Янукевіч сустрэўся з палітыкамі, у тым ліку з прэм’ерам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмэранам.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч знаходзіцца з працоўным візытам у Вялікабрытаніі, дзе бярэ ўдзел у сустрэчы партыйных лідараў IDU — Міжнароднага дэмакратычнага звязу.
Праграма візыту ўключае ў сабе сустрэчы з брытанскімі палітыкамі й абмеркаваньне беларускай тэматыкі.
У рамках візыту адбылася сустрэча лідара БНФ з брытанскім міністрам па справах Эўропы Дэйвідам Лідынгтанам, падчас якой беларускі палітык падкрэсьліў значэньне брытанскай пазыцыі ва ўмацаванні агульнага падыхода Эўразьвязу да праблемы наяўнасьці палітвязьняў у Беларусі.
Падчас сустрэчы зь міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Ўільямам Хэйгам спадар Янукевіч высока ацаніў актыўную палітыку Вялікабрытаніі ў беларускіх справах і зазначыў важнасьць прынцыповай пазыцыі брытанскага ўраду па пытаньнях правоў чалавека.
Завершыў праграму візыту прыём ў рэзыдэнцыі брытанскага прэм’ера й размова з Дэйвідам Кэмэранам.
nn.by/аз