Пачаўся кінафэстываль „Лістапад”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.11.2011 16:30
Сёлетні фэстываль сабраў кінематаграфістаў больш чым з 30 краін сьвету.
XVІІІ Менскі міжнародны кінафэстываль „Лістапад” адкрыўся вечарам учора ў сталічным Палацы Рэспублікі.
На цырымоніі адкрыцьця міністар культуры Павал Латушка зачытаў прывітаньне ўдзельнікам фэстывалю ад імя Аляксандра Лукашэнкі.
Праграму «Лістапада» адкрыла кінакарціна „Алена” расейскага рэжысэра Андрэя Зьвягінцава. Прэм’ера стужкі адбылася на 64-м кінафэстывалі ў Канах, дзе атрымала спэцыяльны прыз „Асаблівы погляд”.
Сёлетні фэстываль сабраў кінематаграфістаў больш чым з 30 краін сьвету. На форуме будзе прадстаўлена каля 70 карцін.
„Лістапад” — найбуйнейшы кінафорум Беларусі, на які штогод запрашаюцца прафэсіяналы й аматары кінематографа. Сёлета ён пройдзе па 12 лістапада. Праграма фэстывалю складаецца з трох сэкцый: ігравога, дакумэнтальнага й дзіцячага кіно.
БелаПАН/аз