Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць рамесьнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.10.2011 15:55
Паводле вынікаў апэратыўнага маніторынгу, на 1 кастрычніка гэтага году ў Беларусі ажыцьцяўляюць сваю дзейнасьць 5.018 рамесьнікаў

Паводле вынікаў апэратыўнага маніторынгу, на 1 кастрычніка гэтага году ў Беларусі ажыцьцяўляюць сваю дзейнасьць 5.018 рамесьнікаў. Гэта на адну тысячу больш, чым у аналягічны пэрыяд мінулага году.

Як адзначыла прэс-служба Міністэрства эканомікі, за дзевяць месяцаў гэтага году больш за ўсё рамесьнікаў было зарэгістравана ў Віцебскай вобласьці (950), менш за ўсё — у Магілёўскай (571). У Менску зарэгістравана 665 рамесьнікаў.

У Мінэканомікі нагадалі, што для пачатку рамеснай дзейнасьці фізічнай асобе трэба стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства й выплаціць збор у памеры адной базавай велічыні на год. Рамесьнікі ня плоцяць падаходнага падатку й адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама не вядуць дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасьці.

На 1 лістапада 2005 года колькасьць асоб, якія выплацілі збор за ажыцьцяўленьне рамеснай дзейнасьці, складала 234 чалавекі, паводле навейшых дадзеных - 5.018 асоб.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт