Logo Polskiego Radia
Print

У Стоўбцах з будынку райвыканкаму скралі сьцяг

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 23.09.2011 11:24
Міліцыя праводзіць размовы зь мясцовымі актывістамі й здымае адбіткі пальцаў.

/

З будынку раённага выканаўчага камітэту ў Стоўбцах (Менская вобласьць) скрадзены дзяржаўны сьцяг. Зьнікненьне палотнішча выявілі працаўнікі райвыканкаму, прыйшоўшы сёньня ранкам на працу. Пра здарэньне яны адразу ж паведамілі ў міліцыю.

Як стала вядома Польскаму радыё, у дадзены момант мясцовыя праваахоўнікі шукаюць адказных у зьнікненьні. Яны праводзяць размовы са стаўбцоўскімі актывістамі дэмакратычнага руху й здымаюць адбіткі пальцаў.

Зьняцьцё дзяржаўнага сьцягу з адміністрацыйнага будынку ў Стоўбцах адбываецца не ўпершыню. У 1997 годзе падобны ўчынак зьдзейсьніў тагачасны актывіст “Маладога фронту” Аляксей Шыдлоўскі.

За зьняцьцё дзяржаўнага сьцяга з будынка Стаўбцоўскага райвыканкама й нанясеньне антыпрэзыдэнцкіх графіці на сьценах дамоў горада яго асудзілі на 1,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт