Макей: Ініцыятыву Зяленскага перамоваў з Пуціным у Менску можам толькі вітаць
Міністар замежных спраў Уладзімір Макей пракамэнтаваў рэсурсу sputnik.by ініцыятыву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага правесьці ў Менску сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Калі бакі знойдуць паразуменьне ў справе сустрэчы, будзе зроблена ўсё, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні, сказаў Макей. Як вядома, Зяленскі хоча правесьці перамовы, прысьвечаныя ўрэгуляваньню сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, з удзелам лідараў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі й Францыі. У Маскве пакуль думаюць над прапановай украінскага прэзыдэнта.
«Менск ня проста гатовы, – кажа міністар замежных спраў Беларусі. – Кіраўніцтва Беларусі заўсёды гаварыла пра тое, што мы гатовыя зрабіць усё для хутчэйшага вяртаньня міра на ўкраінскую зямлю. І тое, што прагучала сёньня з вуснаў прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага, мы можам толькі вітаць».
Макей адзначыў, што Беларусь пастараецца забясьпечыць для перамоваў такія ж умовы, як і ў лютым 2015-га падчас Нарманскай сустрэчы ў беларускай сталіцы.
Міністар замежных спраў Уладзімір Макей пракамэнтаваў рэсурсу sputnik.by ініцыятыву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага правесьці ў Менску сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, паведамляе Эўрарадыё. Калі бакі знойдуць паразуменьне ў справе сустрэчы, будзе зроблена ўсё, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні, сказаў Макей. Як вядома, Зяленскі хоча правесьці перамовы, прысьвечаныя ўрэгуляваньню сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, з удзелам лідараў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі й Францыі. У Маскве пакуль думаюць над прапановай украінскага прэзыдэнта.

вс