Беларусь узьнялася ў сусьветным рэйтынгу інтэрнэту
Краіна паднялася на 57-е месца сярод 207 краін у рэйтынгу хуткасьці інтэрнэту. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Cable.co.uk, перадае тэлеканал «Белсат». Год таму Беларусь была 66-й сярод 200 краін.
Зь эўрапейскіх краін Беларусь абганяе па хуткасьці інтэрнэту часткова прызнанае міжнароднай супольнасьцю Косава, Малдову, выспу Мэн, Кіпр, Фарэрскія выспы, Чарнагорыю, Ізраіль, Македонію, Украіну, Альбанію, Босьнію й Герцагавіну, Грузію, Турцыю ды Армэнію.
З суседніх з Беларусьсю краін Латвія зьмясьцілася на 16-ым радку рэйтынгу. Летува – 21-ая, Польшча 28-ая, Расея – 54-ая, Украіна – 81-ая.
Самым хуткім інтэрнэт прызналі ў Тайвані, далей ідуць Сынгапур і брытанскі востраў Джэрсі. На апошнім месцы рэйтынгу апынуўся Емэн.

эж