Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін павіншаваў Беларусь зь Днём незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 15:54
«Беларусь – найбліжэйшы саюзьнік Расеі», – адзначыў Пуцін на імпрэзе ў Крамлі.
Масквa.Масквa.Photo: 3dman_eu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пуцін павіншаваў Беларусь зь Днём незалежнасьці
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімір Сямашка ўручыў даверныя граматы прэзыдэнту Расеі Уладзіміру Пуціну. Пра гэта паведаміў kremlin.ru.
«Беларусь – найбліжэйшы саюзьнік Расеі, – адзначыў Пуцін на імпрэзе ў Крамлі, – Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы яшчэ раз павіншаваць беларускі народ і кіраўніцтва рэспублікі з дзяржаўным сьвятам – Днём незалежнасьці. У гэты дзень 3 ліпеня 75 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Менск. Сёлета праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысьвечаныя 20-годдзю Саюзнай дзяржавы. Мы настроены на далейшае разьвіцьцё шчыльных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнэрамі. Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца ў ходзе перагавораў з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, якія заплянаваныя ў прывязцы да VI пасяджэньня Форуму рэгіёнаў дзьвюх краінаў 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу».
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сямашку амбасадарам у Расеі 13 лістапада 2018 года. З 10 верасьня 2012-га да 18 жніўня 2018 года амбасадарам Беларусі ў Маскве быў Ігар Петрышэнка.

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімір Сямашка ўручыў даверныя граматы прэзыдэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, перадае тэлеканал "Белсат", спасфылаючыся на расейскія крыніцы.

«Беларусь – найбліжэйшы саюзьнік Расеі, – адзначыў Пуцін на імпрэзе ў Крамлі, – Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы яшчэ раз павіншаваць беларускі народ і кіраўніцтва рэспублікі з дзяржаўным сьвятам – Днём незалежнасьці. У гэты дзень 3 ліпеня 75 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Менск. Сёлета праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысьвечаныя 20-годдзю Саюзнай дзяржавы. Мы настроены на далейшае разьвіцьцё шчыльных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнэрамі. Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца ў ходзе перагавораў з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, якія заплянаваныя ў прывязцы да VI пасяджэньня Форуму рэгіёнаў дзьвюх краінаў 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу».

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сямашку амбасадарам у Расеі 13 лістапада 2018 года. З 10 верасьня 2012-га да 18 жніўня 2018 года амбасадарам Беларусі ў Маскве быў Ігар Петрышэнка.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт